|
Страница 1 из 3 31 студзеня 1798 г.
Парафіяльны Кобрынскі касцёл у месцы былой каралеўскай эканоміі перад тым уладанне ксяндзоў-езуітаў, а па ліквідацыі іх закона і перадачы паезуіцкіх добраў, зараз ва ўладанні ягамосці пана Станіслава Ласкоўскага, войскага Кобрынскага павета, адстаіць 46 міляў ад губернскага горада Вільна.
Плябан Ігнаці Бухавецкі, інфлянцкі канонік, па заканчэнні духоўных навук у езуіцкім законе ў 1767 г. быў пасвячоны на капланства, быў 10 гадоў прафесарам, 9 гадоў прэфектам брэсцкіх школ, 18 гадоў рэктарам. Атрыманыя абавязкі плябана спраўляе толькі на плябанію, з-за чаго назіраць брэсцкія школы і трывала жыць не мог, а зараз, пасля заняцця мясцовым гараднічым усяе плябанскай рэзідэнцыі, зусім няма месца дзе жыць. З-за непаступлення даўно даходаў з.болыпасці тых гадоў, няма і фундушу як жыць. Мае атэстат набытага экзамена з маральнай тэалогіі. Да духоўных паслуг трымае вікарыя ксяндза Вернера Квяткоўскага, які родам з Сандамірскага ваяводства, па заканчэнні звычайных для духоўнага стану навук у семінарыі Кракаўскай акадэміі ў 1771 г. быў пасвячоны на капланства, быў камендантам у Вільні 3 гады, пры парафіяльным Чарнаўчыцкім касцёле 7 гадоў, а зараз ужо 16 гадоў пры Кобрынскім.
Другі для дапамогі законнік пры тым касцёле Баніфацый трынітар, адукаваны і набытыя абавязкі падае брэсцкаму кляіцтару. Мае атэстат па маральнай тэалогіі.
Пры тым касцёле маецца яшчэ асобны бенефіцый на ўтрыманні ксяндза алтарыста Яна Бярнацкага, які родам з Падляшскага ваяводства. Адукаваны ў духоўны сан у Янаўскай семінарыі, на капланства пасвячоны ў 1744 г., быў вікарыем пры Кобрынскім парафіяльным касцёле 7 гадоў, алтарыстам 47 гадоў. З-за старасці і слабасці абавязкаў алтарыста не спраўляе і споведзей не слухае. Для спраўлення імшы ксяндзоў аблігаваных або іншых капланаў наймае і запрашае.
Парафія прасціраецца на 5 квадратных міляў, мае мужчын лацінскага абраду 665, кабет 653, разам усіх 1318. З іх прыступаючых да св. камуніі 1068, а не прыступаючых 250. У мінулым годзе з 1 студзеня 1797 г. да 1 студзеня 1798 г. у парафіі ахрышчана 20 хлопчыкаў і 25 дзяўчынак. У той парафіі маецца прыватная капліца ў ваколіцы Дзевяткі, пры якой няма ніводнага чалавека. Пры касцёле ёсць памяшканне для ўбогіх пад назвай шпіталь, дзе жыве 7 баб, а часам і болей. Пабудаваны коштам плябана. Школка парафіяльная пабудавана там, дзе зараз па заняцці мясцовым гараднічым усяе плябанскай рэзідэнцыі сам ксёндз жыве.
Гэты рапарт напісаны ўласнай рукой і падпісаны ў Кобрыне. Ксёндз Ігнаці Бухавецкі, плябан кобрынскі
|