| СТАРАДУБЦЫ |
|
| История - Кобринский район | |||
| 21.06.2008 23:33 | |||
|
СТАРАДУБЦЫ – вёска ў Аніскавіцкім с/с, за 37 км на ПдУ ад г. Кобрын, 11 км ад чыг. ст. Гарадзец (на лініі Брэст– Гомель), 81 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Арэхаўскі–Гарадзец і далей па шашы Кобрын–Лунінец. 29 гаспадарак, 49 жыхароў (2005).
У 1563 г. Стары Дуб – урочышча с. Вуглы. У 1885 г. Старадубцы – вёска Гарадзецкай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., 172 жыхары. У 1890 г. пасёлак у складзе в. Вуглы тых жа воласці і павета, 1130 дзес. зямлі (разам з 7 іншымі пасёлкамі). У 1897 г. вёска Вуглы (Старадубцы), 28 двароў, 177 жыхароў. У 1905 г. вёска, 218 жыхароў. У 1911 г. 240 жыхароў. З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Гарадзецкай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 34 дамы, 183 жыхары. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Аніскавіцкім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не. У 1940 г. 231 жыхар. У Вялiкую Айчынную вайну Старадубцы акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. У 1950 г. арганізаваны калгас «Новы мір» (26 гаспадарак; старшыня І.А.Нінінчук). Паводле перапісу 1959 г. 216 жыхароў, у 1970 г. – 172 жыхары. У 1999 г. 36 гаспадарак, 63 жыхары, у складзе калгаса імя Кірава (з 2004 ААТ «Аніскавічы»; цэнтр – в. Дубіны).
В закладки
Отправить ссылку на статью по email
Просмотров: 1022 Комментарии (0)
![]()
|


