| СМАЛЯРНЯ |
|
| История - Кобринский район | |||
| 21.06.2008 23:28 | |||
|
СМАЛЯРНЯ – вёска ў Астроміцкім с/с, за 30 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 74 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па шашы Мінск–Брэст. 13 гаспадарак, 23 жыхары (2005).
У 1921 г. Смалярна – вёска ў Іласкай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв. Польшчы, 7 дамоў, 22 жыхары. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. да 16.7.1954 г. ў Іласкім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не. У 1940 г. вёска налічвала 134 жыхары. У Вялiкую Айчынную вайну ў баях каля вёскі загінулі 2 воіны Сав. Арміі (пахаваны на ўсх. ускраіне вёскі, помнік устаноўлены ў 1969). У 1949 г. створаны калгас імя Ракасоўскага. Паводле перапісу 1959 г. вёска Смалярня налічвала 116 жыхароў, у 1970 г. – 95 жыхароў. У 1999 г. 18 гаспадарак, 34 жыхары, у складзе калгаса «Праўда» (з 2004 СВК «Шамятоўка»; цэнтр – в. Шамятоўка).
В закладки
Отправить ссылку на статью по email
Просмотров: 974 Комментарии (0)
![]()
|


