| СЛАЎНАЕ |
|
| История - Кобринский район | |||
| 21.06.2008 23:26 | |||
|
СЛАЎНАЕ – вёска ў Тэвельскім с/с, за 17 км на Пн ад горада і чыг. ст. Кобрын, 68 км ад Брэста. Танспартныя сувязі па аўтадарогах на Пружаны, Жабінку, Баранавічы. 11 гаспадарак, 15 жыхароў (2005).
У 1563 г. Слаўнае – урочышча на мяжы с. Бярозы. У 1890 г. Слаўнае – вёска, 74 дзес. зямлі, і маёнтак, уладанне К.Карклінскага, 52 дзес. зямлі; у Стрыгаўскай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ. У 1897 г. вёска налічвала 12 двароў, 100 жыхароў, меўся хлебазапасны магазін. У маёнтку – 4 жыхары. У 1905 г. вёска (127 жыхароў) і маёнтак (4 жыхары). У 1911 г. ў вёсцы 153 жыхары, у маёнтку – 3 жыхары. З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Стрыгаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв.; вёска – 21 двор, 135 жыхароў, і фальварак – 7 жыхароў. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Казішчанскім, з 11.8.1959 г. ў Тэвельскім сельсаветах. У 1940 г. хутары, 32 двары, 175 жыхароў. У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. Паводле перапісу 1959 г. вёска Слаўнае налічвала 152 жыхары, у 1970 г. – 123 жыхары. У 1999 г. 16 гаспадарак, 23 жыхары, у складзе калгаса імя Гагарына (з 2004 СВК «Тэўлі»; цэнтр – в. Тэўлі).
В закладки
Отправить ссылку на статью по email
Просмотров: 1158 Комментарии (0)
![]()
|


