06 | 09 | 2010
История Кобрина в фотографиях. Создание фотоальбома «Архивное фото»

Раздел «Архивное фото» на нашем сайте будет посвящен «историческим» фотографиям, которых немало в любом семейном архиве. Случайный снимок, фотография рядом с уже не существующим или изменившим свой облик зданием, постановочный снимок из первого фотоателье, школьная фотография или фронтовой снимок – все эти фото бесценны и составляют историю не только одной семьи, но и города, района, страны.

Раздел «Архивное фото» представляет возможность поделиться редкими снимками, имеющими отношение к истории Кобрина и района, его жителей, рассказать их историю. Вы можете прислать сканированное фото с комментариями на почтовый ящик foto@kobrin-online.com или позвонить по тел. 8(025)698-01-25 - после сканирования фотографии будут возвращены владельцам, а также предоставлены цифровые копии на CD-диске или другом носителе. При размещении на сайте сохраняются все авторские права, указываются авторы и/или владельцы фото.

Вопросы, предложения и пожелания можно оставить на форуме, отправить по электронной почте foto@kobrin-online.com, личным сообщением на форуме, личным сообщением в разделе "Сообщество" администратору или позвонив по тел. 8(025)698-01-25.

ПАТРЫКІ E-mail
Рейтинг пользователей: / 0
ХудшийЛучший 
История - Кобринский район
21.06.2008 22:51
ПАТРЫКІ – вёска ў Хідрынскім с/с, за 6 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 41 км ад Брэста. Каля шашы Мінск– Брэст. 166 гаспадарак, 482 жыхары (2005).

У 1559 г. сяло і маёнтак Патрыкавічы ў Кобрынскім пав. ВКЛ, уладанні Я.С.Мрочкавіча з братамі стрыечнымі.

У 1563 г. Патрыкі – сяло Патрыкаўскага войтаўства воласці двара Чаравачыцкага Кобрынскай эканоміі, 21 валока зямлі, 21 гаспадарка.

У 1597 г. сяло той жа воласці Кобрынскага староства, 21 валока зямлі, з якіх 1 валока вольная была нададзена на пушкара замка Кобрынскага; пры сяле мелася карчма.

Пад 1646 г. пазначана ў вопісе дакументаў Віленскага цэнтр. архіва стараж. актавых кніг.

У 1712 г. вёска Чаравачыцкага ключа Кобрынскай эканоміі, 2 валокі зямлі ў ёй нададзены пану Урбанскаму; 1 2/7 валокі – пану Ягалкоўскаму.

У 1742 г. сяло таго ж ключа і эканоміі, 14 валок зямлі, і маёнтак Патрыкі (Мрочкі).

У 1786 г. ў сяле 21 валока 175 маргоў зямлі.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ. Працяглы час Патрыкі былі ў валоданні Масальскіх.

У 1844 г. маёнтак, уладанне Фёдара Казановіча, 716 дзес. зямлі; складаўся з аднайменных фальварка і вёскі, 22 двары, 210 рэвізскіх душ.

Пад 1886 г. пазначаны як вёска ў Кобрынскім пав.

У 1890 г. вёска ў Прускаўскай вол., 256 1/2 дзес. зямлі. Побач знаходзіліся 4 аднайменныя маёнткі, уладанні: К.Савіцкага, 149 дзес. зямлі; К.Масальскага, 251 1/2 дзес. зямлі; М.Няцэцкага, 72 дзес. зямлі; К.Радавіцкай, 600 дзес. зямлі.

У 1897 г. ў вёсцы 32 двары, 202 жыхары, працавалі хлебазапасны магазін, ветраны млын з жылым домам (11 жыхароў); у 4 маёнтках адпаведна: 28, 45, 4 і 29 жыхароў. Пры Маскоўска-Варшаўскай шашы меліся: ахоўны дом №16 Патрыкі – 5 жыхароў, старожка Патрыкі – 3 жыхары.

У 1905 г. існавалі: вёска – 232 жыхары, шашэйная будка – 5 жыхароў, 4 маёнткі – 16, 21, 23 і 8 жыхароў.

У 1911 г. вёска налічвала 227 жыхароў; 4 маёнткі (уладанні Савіцкага, Пахнеўскага і Кузьміцкага, Баркоўскай, Завадскай) – 19, 32, 7 і 61 жыхара; шашэйная старожка – 6 жыхароў.

У 1921 г. ў складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв.; вёска – 19 двароў, 158 жыхароў, і 4 фальваркі (разам) – 5 двароў, 41 жыхар. У 1930-я г. працавала школа, праводзіліся нядзельныя чытанні.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Пескаўскім, з 16.7.1954 г. ў Пецькаўскім, з 18.12.1972 г. ў Хідрынскім сельсаветах.

У 1940 г. вёска, 53 двары, 300 жыхароў, пач. школа; былыя маёнткі Патрыкі 1, 2, 3, 4 – 27 двароў 190 жыхароў. На пл. 82 га тэр. былых маёнткаў арганізавана прыгарадная гаспадарка Кобрынскага гарпрамхарчгандлю.

У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. На фронце загінулі 34 вяскоўцы.

У 1947 г. дзейнічаў саўгас «Патрыкі» (дзяржгадавальнік), у 1948 г. 40 гаспадарак аб'ядналіся ў калгас «17 верасня». На 19.9.1948 г. калгас налічваў 55 гаспадарак, 40 коней, 31 павозку, 34 плугі, 52 бараны, 5 конных малатарань, каля 195 га ворыва (старшыня К.Р.Грынюк).

Паводле перапісу 1959 г. вёска налічвала 265 жыхароў, саўгас «Патрыкі» – 136 жыхароў;у 1970 г. –245 жыхароў.

У 1999 г. 171 гаспадарка, 470 жыхароў, у складзе аграфірмы «Беларусь» (з 2004 СВК «Вербнае»; цэнтр – в. Пескі). Ёсць клуб, б-ка, магазін, школа-сад, фельч.-акушэрскі пункт, швейная майстэрня.

У в. Патрыкі нарадзіўся бел. мастак, лаўрэат Дзярж. прэміі Беларусі М.П.Кузьміч.

Written by :
admin
 
Комментарии (0)Add Comment
Написать комментарий

busy
 
Яндекс Rambler's Top100 Rating All.BY TUT.BY