| Першая перамога (1812 г.) |
|
| История - Кобрин | |||
| 24.06.2008 02:43 | |||
|
У вайну 1812 г. у г. Кобрын і яго наваколлі 15 ліпеня (па старым стылі) адбыўся бой паміж расійскімі дывізіямі К.В.Ламберта і Я.І.Чапліца 3-й Заходняй арміі А.П.Тармасава і атрадам саксонскага корпуса Ж.Л.Рэнье. 5 ліпеня, выконваючы загад выступіць на Брэст, Кобрын і Пружаны і дзейнічаць у тыле французскай арміі, Тармасаў загадаў К.В.Ламберту і А.Р.Шчарбатаву рухацца на Брэст, а потым павярнуць на Кобрын, куды з Ковеля павінны былі падысці асноўныя сілы 3-й арміі. Каб адцягнуць частку саксонскіх войскаў ад Кобрына, асобны атрад генерала А.П.Мелісіна павінен быў рухацца да Пінска. 13 ліпеня атрад А.Р.Шчарбатава заняў Брэст, злучыўся з дывізіяй Ламберта, і раніцай 15 ліпеня яны падышлі да Кобрына. Ламберт зрабіў захады, каб закрыць дарогу для адступлення саксонцаў у напрамку Пружан і Брэста. Пасля падыходу перадавога атрада 3-й расійскай арміі на чале з Чапліцам пачаўся агульны штурм Кобрына. Саксонцы вымушаны былі адступіць з горада, які загарэўся, і здацца. У выніку 9-гадзіннага бою было забіта каля 2 тыс. саксонцаў, захоплены ў палон 2 генералы, 76 афіцэраў, 2382 чалавекі ніжніх чыноў; страты расійскіх войскаў склалі 77 чалавек забітымі і 182 параненымі. Кобрынскі бой быў першай з пачатку вайны перамогай расійскіх войскаў. У выніку супраць арміі Тармасава французы павінны былі трымаць значныя сілы, што адмоўна паўплывала на армію Напалеона ў час яе адступлення ад Масквы. У 1912 г. у дзень 100-годдзя з дня перамогі ў Кобрыне быў закладзены помнік, які ў час 1-й сусветнай вайны зведаў частковыя разбурэнні. Помнік адноўлены ў 1951 г. Ш.І.Бекцінееў, В.В.Швед.
В закладки
Отправить ссылку на статью по email
Просмотров: 1978 Комментарии (0)
![]()
|


