| Час Суворава |
|
| История - Кобрин | |||||||||
| 23.06.2008 23:41 | |||||||||
Страница 1 из 4 Упершыню ваенны лёс прывёў А.В.Суворава на Кобрыншчыну ў 1769 г.У 1768 г. у г. Бар (у той час у Рэчы Паспалітай, цяпер у Вінніцкай вобл., Украіна) частка найбольш рэакцыйных магнатаў і шляхты ўзнялі мяцеж супраць караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага з-за таго, што ён сваім указам устанаўліваў грамадзянскае раўнапраўе хрысціян некатолікаў з католікамі. Буйныя магнаты і шляхта выкарысталі сваё права на «рокаш» для барацьбы за прывілеі католікаў у Рэчы Паспалітай. Па просьбе польскага караля царская Расія прыняла актыўны ўдзел у барацьбе супраць Барскай канфедэрацыі, войскамі якой часцей за ўсё камандавалі французскія генералы. У кастрычніку 1768 г. Сувораў на чале Суздальскага палка выступіў з Новай Ладагі для ўдзелу ў баявых дзеяннях. За 30 дзён салдаты прайшлі 900 вёрстаў да Смаленска ва ўмовах асенняга бездарожжа. Толькі ў 1769 г. яны ступілі на кобрынскую зямлю. 12 верасня 1769 г. каля в. Арэхава (Маларыцкі раён) адбыўся бой. Атрад Суворава колькасцю 800 чалавек атрымаў перамогу над 2-тысячным атрадам канфедэратаў пад камандаваннем братоў Пуласкіх, захапіўшы 1000 палонных. У час бою адзін з братоў быў забіты, а другі змог арганізавана адвесці рэшткі атрада, што моцна ўразіла Суворава. Ён паслаў Пуласкаму эмаліраваную табакерку з допісам: «Люблю змагацца з разумным праціўнікам». Буйное паражэнне пацярпелі асноўныя сілы Барскай канфедэрацыі пад камандаваннем французскага генерала Дзюмур'е ў бітве каля Ландскроны, якая адбылася 23 мая 1771 г. А.В.Сувораў атакаваў конніцай умацаваныя пазіцыі праціўніка, выкарыстаўшы незвычайны тактычны прыём. Пазней Дзюмур'е абвінаваціў палкаводца ў няведанні канонаў ваеннай навукі, спрабаваў да канца сваіх дзён усім тлумачыць, што Сувораву спадарожнічае ваеннае шчасце. Многія заходнія гісторыкі і сёння схільныя тлумачыць перамогі Суворава шчаслівым збегам абставін. Аднак дакументы таго часу сведчаць, што кожны раз пры падрыхтоўцы да аперацыі Сувораў старанна прадумваў яе ход, аналізаваў моцныя і слабыя бакі праціўніка, улічваў асаблівасці мясцовасці, дзе давядзецца змагацца. Самым галоўным залогам перамогі палкаводзец лічыў баявую падрыхтоўку і маральны дух рускіх салдат. Праз 2 гады, у 1771 г., А.В.Сувораў зрабіў самы доўгі пераход па Беларусі. За два тыдні полк пераадолеў 600 вёрст, прайшоў праз Брэст, Бярозу, Косава, Палонку, Крынкі, Сталовічы, Нясвіж, Клецк, Сіняўку, Лагішын, Пінск, Драгічын, Антопаль, Ракітніцу, а затым павярнуў на Баранавічы. Хуткі пераход дазволіў раптоўна ноччу напасці на 4-тысячны атрад гетмана М.Агінскага пад в. Сталовічы (каля Баранавіч) і разбіць яго 23 верасня 1771 г. У выніку атрыманай перамогі была захоплена ўся артылерыя праціўніка, абоз і казна з архівам. Бітва стала класічным узорам прымянення сувораўскіх прынцыпаў: вакамера, хуткасці, націску. Толькі ва ўзросце 40 гадоў А.В.Сувораў атрымаў сваю першую ўзнагароду — ордэн Святой Ганны. 30 жніўня 1771 г. ён быў узнагароджаны ганаровым рускім баявым ордэнам — Святога Георгія III ступені. За Сталовічы палкаводзец у снежні 1771 г. быў адзначаны ордэнам Святога Аляксандра Неўскага.
|
|||||||||
| Обновлено 23.06.2008 23:50 |
