Главная История Кобрина З нетраў народнай памяці
06 | 09 | 2010
История Кобрина в фотографиях. Создание фотоальбома «Архивное фото»

Раздел «Архивное фото» на нашем сайте будет посвящен «историческим» фотографиям, которых немало в любом семейном архиве. Случайный снимок, фотография рядом с уже не существующим или изменившим свой облик зданием, постановочный снимок из первого фотоателье, школьная фотография или фронтовой снимок – все эти фото бесценны и составляют историю не только одной семьи, но и города, района, страны.

Раздел «Архивное фото» представляет возможность поделиться редкими снимками, имеющими отношение к истории Кобрина и района, его жителей, рассказать их историю. Вы можете прислать сканированное фото с комментариями на почтовый ящик foto@kobrin-online.com или позвонить по тел. 8(025)698-01-25 - после сканирования фотографии будут возвращены владельцам, а также предоставлены цифровые копии на CD-диске или другом носителе. При размещении на сайте сохраняются все авторские права, указываются авторы и/или владельцы фото.

Вопросы, предложения и пожелания можно оставить на форуме, отправить по электронной почте foto@kobrin-online.com, личным сообщением на форуме, личным сообщением в разделе "Сообщество" администратору или позвонив по тел. 8(025)698-01-25.

З нетраў народнай памяці E-mail
Рейтинг пользователей: / 1
ХудшийЛучший 
История - Кобрин
23.06.2008 04:15
Индекс материала
З нетраў народнай памяці
Гэта цікава ведаць...
Все страницы

Да чытача

Вякі, як чорныя чаўны,
Праз нетры праплываюць.

М.Башлакоў

Натхненне... Пачуццё, якое ўпрыгожвае кожную справу, дае магчымасць шчыра выказаць свае пачуцці. Без яго любая праца, фізічная ці разумовая, губляе сваю прывабнасць і эмацыянальнасць. Яно ўзнікае нечакана, калі нешта цябе асабліва цікавіць, хвалюе, уражвае. Мне знаёма гэтае адчуванне, калі гатовы кінуць усё, каб займацца тым, што пакінула такі глыбокі адбітак у тваёй памяці. Таму я бяруся за нейкую справу толькі тады, калі адчуваю, што ў мяне сапраўды атрымаецца яе выканаць. І, канешне, напісаць менавіта гэтую працу я таксама вырашыла невыпадкова.

Справа ў тым, што воляй лёсу ў маіх руках апынулася кніжка легендаў і паданняў. Я пачала яе чытаць і, прачытаўшы некаторую частку, здзівілася: колькі ёсць цудаў на зямлі! Асабліва мяне зацікавіла надзвычай прыгожая легенда пра дуб і сасну, што стаяць, абняўшыся, па дарозе ў Нясвіж. Гэтая легенда і стала штуршком да напісання працы, якую вы зараз бачыце перад сабой.

Я, канешне, дачытала кнігу да канца і, ведаеце, што я заўважыла? Што легенды, змешчаныя ў ёй, датычыліся толькі славутых гарадоў і добравядомых мясцін Беларусі. Ніводнай легенды пра Кобрын і навакольныя вёскі, на жаль, у ёй не знайшлося. Тады я зацікавілася гэтай справай усур’ёз і вырашыла знайсці кніжку, дзе былі б сабраны легенды, у якіх апавядаецца пра ўсё, што існуе ў непасрэднай блізкасці ад нас, кабрынчан. І зноў расчараванне, бо ніводнага такога выдання я не адшукала. Гэта мяне абурыла, само па сабе ўзнікла пытанне: няўжо ў нас на Кобрыншчыне няма дзівосных легендаў, паданняў, павер’яў, што перадаюцца з пакалення ў пакаленне? І я пачала збіраць матэрыял па крупінцы, кожная новая легенда была вялікім здабыткам, бо ўсё цяжэй знайсці чалавека, які паведаў бы табе таямнічыя згадкі мінулага. Але я цвёрда паставіла перад сабой мэту: даказаць, што нашыя мясціны маюць багатае гістарычнае мінулае, якое адлюстравана ў легендах і паданнях, а кабрынчане шануюць і захоўваюць тое, што “ад прадзедаў спакон вякоў” ім засталося ў спадчыну. Я спадзяюся: мне ўдалося ажыццявіць сваю задуму, бо мае намаганні ўвасоблены ў гэтай працы, кожная старонка якой дыхае народнай памяццю.

 



Обновлено 23.06.2008 04:51
 
Яндекс Rambler's Top100 Rating All.BY TUT.BY