Главная История Кобрина Асноўныя даты гісторыі горада
10 | 09 | 2010
История Кобрина в фотографиях. Создание фотоальбома «Архивное фото»

Раздел «Архивное фото» на нашем сайте будет посвящен «историческим» фотографиям, которых немало в любом семейном архиве. Случайный снимок, фотография рядом с уже не существующим или изменившим свой облик зданием, постановочный снимок из первого фотоателье, школьная фотография или фронтовой снимок – все эти фото бесценны и составляют историю не только одной семьи, но и города, района, страны.

Раздел «Архивное фото» представляет возможность поделиться редкими снимками, имеющими отношение к истории Кобрина и района, его жителей, рассказать их историю. Вы можете прислать сканированное фото с комментариями на почтовый ящик foto@kobrin-online.com или позвонить по тел. 8(025)698-01-25 - после сканирования фотографии будут возвращены владельцам, а также предоставлены цифровые копии на CD-диске или другом носителе. При размещении на сайте сохраняются все авторские права, указываются авторы и/или владельцы фото.

Вопросы, предложения и пожелания можно оставить на форуме, отправить по электронной почте foto@kobrin-online.com, личным сообщением на форуме, личным сообщением в разделе "Сообщество" администратору или позвонив по тел. 8(025)698-01-25.

Асноўныя даты гісторыі горада E-mail
Рейтинг пользователей: / 0
ХудшийЛучший 
История - Кобрин
23.06.2008 02:58

{tab=14 тыс. гадоў да н.э. - канец XII ст.}14 тыс. гадоў да н.э.
З'яўленне першых людзей на тэрыторыі сучаснай Кобрыншчыны.

2 тыс. гадоў да н.э.
Існаванне на тэрыторыі Кобрыншчыны адной з груп плямён, што адносіліся да культуры шнуравой керамікі.

VII ст. н.э.
На тэрыторыі Кобрыншчыны рассяляецца славянскае племя дулебаў.

Канец X ст.
Заходнепалескія землі, у т.л. і тэрыторыя Кобрыншчыны, у складзе Старажытнарускай дзяржавы з цэнтрам у Кіеве.

1142 г.
Першае ўпамінанне пра Гарадзец.

Канец XII ст.
Утвараецца Галіцка-Валынскае княства, у якое ўваходзяць і землі Кобрыншчыны.

{tab=1287-1566}1287 г.
Першае пісьмовае ўпамінанне пра Кобрын.

1366 г.
Польскі кароль Казімір III Вялікі пацвярджае права вялікага князя літоўскага Альгерда на Кобрын з паветам.

1387 г.
Князь Раман Фёдаравіч (з Альгердавічаў) — уладальнік Кобрына. Пачатак існавання Кобрынскага княства.

1431 г.
Бой дружыны кобрынскага князя Сямёна Раманавіча з атрадам каралеўскага ваяводы.

1519 г.
Канец дынастыі князёў Кобрынскіх. Кобрын з прылеглымі землямі становіцца каралеўскім уладаннем — староствам. Першы староста — Вацлаў Касцевіч.

1520–1566 гг.
Кобрынскі павет уваходзіць у склад Падляшскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага.

1540 г.
Па тэрыторыі Кобрыншчыны пракладзены канал каралевы Боны — першы вядомы на Беларусі меліярацыйны аб'ект.

1563 г.
Каралеўскі рэвізор Дз.Сапега зрабіў першую вядомую рэвізію Кобрынскай эканоміі.

1566 г.
Кобрынскі павет увайшоў у склад Берасцейскага ваяводства Рэчы Паспалітай.

{tab=1589-1795}1589 г.
Кобрын атрымлівае Магдэбургскае права (самакіраванне).

1626 г.
У Кобрыне праходзіць сабор уніяцкага вышэйшага і сярэдняга кліру на чале з мітрапалітам І.Руцкім.

1706 г.
Войскі шведскага караля Карла XII пад час Паўночнай вайны 1700–1721 гг. захапілі і разрабавалі Кобрын.

1711 г.
Эпідэмія знішчыла больш за палову жыхароў Кобрына. Пачатак эканамічнага заняпаду горада.

1757 г.
Літоўскі падскарбі Ежы Флемінг спрабуе рэфармаваць гаспадарчую дзейнасць Кобрынскай эканоміі, аб'яднаўшы яе з Брэсцкай, а сёлы і войтаўствы зводзячы ў ключы. Утварэнне Кобрынскага ключа.

1766 г.
Кобрын пазбаўляецца права на самакіраванне.

1768 г.
Літоўскі падскарбі і дзяржаўца Брэсцка-Літоўскай эканоміі Антоній Тызенгаўз спрабуе рэфармаваць эканомію. Для яе адміністрацыі будуецца новая сядзіба, за якой надоўга замацавалася назва «Губерня». Вакол сядзібы разбіваецца парк (сучасны парк імя А.В.Суворава).

Жнівень 1784 г.
Апошні кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі наведвае Кобрын і Гарадзец пад час адкрыцця Каралеўскага канала.

Верасень 1794 г.
У час падаўлення расійскімі войскамі паўстання пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі 5-тысячны атрад пад камандаваннем А.В.Суворава разграміў 14 верасня часці паўстанцаў пад Дзівінам, захапіў Кобрын, а праз тры дні пад Крупчыцамі нанёс паражэнне корпусу К.Серакоўскага.

1795 г.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай землі Кобрыншчыны адышлі да Расійскай імперыі. Кобрынскі павет увайшоў у Слонімскую губерню.

{tab=1795-1939}1797 г. і 1800 г.
У Кобрыне жыў А.В.Сувораў, якому імператрыца Кацярына II падаравала маёнтак Кобрынскі Ключ.

1797 — 1801 гг.
Кобрынскі павет у складзе Літоўскай губерні.

1801—1921 гг.
Кобрынскі павет у складзе Гродзенскай губерні.

17 верасня (па ст.ст.) 1812 г.
У Кобрыне руская армія атрымала першую перамогу над напалеонаўскімі войскамі.

1845 г.
Кобрын атрымаў новы герб — саха ў зялёным полі.

1846 г.
Праз Кобрыншчыну пракладзена шаша Масква–Варшава, у горадзе з'явілася паштовая станцыя.

1863 г.
На Кобрыншчыне пад час паўстання 1863—1864 гг. дзейнічаў атрад Р.Траўгута.

1868 г.
У Кобрыне пабудаваны сабор Аляксандра Неўскага.

1882 г.
Пачаўся рух на ўчастку чыгункі Пінск — Жабінка, якая пралягла і праз Кобрыншчыну. У Кобрыне з'явілася чыгуначная станцыя.

1889—1939 гг.
Творчая дзейнасць польскай пісьменніцы М.Радзевіч, якая жыла ў маёнтку Грушава на Кобрыншчыне.

1897 г.
У Кобрыне 10,4 тыс. жыхароў.

1905—1906 гг.
Рэвалюцыйныя выступленні ў горадзе і павеце.

1915 г.
Акупацыя Кобрына і павета ў час 1-й сусветнай вайны. Многія жыхары Кобрыншчыны сталі бежанцамі.

1920 г.
У час савецка-польскай вайны Чырвоная армія заняла Кобрын. Уся ўлада на тэрыторыі горада і павета на працягу жніўня належала ваенна-рэвалюцыйнаму камітэту на чале з П.Я.Харашылавым.

1921 г.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора, Заходняя Беларусь адышла да Польшчы. Рэарганізаваны Кобрынскі павет увайшоў у склад Палескага ваяводства.
{tab=1939-1944}
Жнівень 1933 г.
Адбылося ўзброенае выступленне сялян у Навасёлках.

1939 г.

1 верасня

Германія напала на Польшчу. Пачалася 2-я сусветная вайна.

17 верасня
На подступах да Кобрына (рубеж канала Боны) адбыўся бой з нямецкімі часцямі. Многія жыхары Кобрыншчыны ўдзельнічалі ў абарончай вайне.

22 верасня
У Кобрын увайшлі савецкія часці.

1939 г.

28–30 кастрычніка

Народны сход Заходняй Беларусі прыняў дэкларацыю пра ўз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР.

12 лістапада
Сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла закон пра ўз'яднанне Заходняй Беларусі і БССР.

15 студзеня 1940 г.
Утвораны Кобрынскі раён у складзе Брэсцкай вобласці.

1941 г.

22 чэрвеня
Пачалася Вялікая Айчынная вайна. Паветраныя баі лётчыкаў 123-га знішчальнага авіяпалка ў небе над Кобрыншчынай.

23 чэрвеня
Жорсткія баі пад Кобрынам вялі байцы 22-й танкавай дывізіі пад камандаваннем генерал-маёра В.П.Пуганава. Пачатак акупацыі Кобрына нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Ліпень — жнівень
У в. Турная сфарміраваны антыфашысцкі падпольны камітэт на чале з Дз.Барысюком.

Жнівень — верасень
Фарміраванне партызанскіх груп В.Бойкі, І.Арлова, А.Навумчыка.

1942 г.
Аб'яднанне партызанскіх груп у атрады.

23 лістапада 1943 г.
Утвораны Кобрынскі падпольны райком КП(б)Б.

20 ліпеня 1944 г.
Кобрын вызвалены часцямі 61-й арміі 1-га Беларускага фронту.

Верасень — снежань 1944 г.
3 верасня стала працаваць сярэдняя школа № 1, быў адкрыты дзіцячы дом для сірот, наладжана медыцынскае абслугоўванне, аднавіў работу кінатэатр «17 Верасня».
{tab=1944-2008}
Май 1945 г.
Пачалося суднаходства па адноўленым Дняпроўска-Бугскім канале.

1948 г.
У Кобрыне ўведзены ў эксплуатацыю кансервавы завод — адзін з першых такіх заводаў на Беларусі.

1959 г.
У жніўні да Кобрынскага раёна далучаны Аніскавіцкі, Гарадзецкі і Грушаўскі сельсаветы скасаванага Антопальскага раёна, Верхалескі, Дзівінскі, Навасёлкаўскі, Павіццеўскі і Хабовіцкі сельсаветы скасаванага Дзівінскага раёна.

1963—2008 гг.
Кобрын меў статус горада абласнога падпарадкавання.

1980 г.
У Кобрыне пачала дзейнічаць прадзільна-ткацкая фабрыка — адно з буйнейшых прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці Беларусі.

1982 г.
Год заснавання Кобрынскага прафесійна-тэхнічнага каледжа выяўленчага мастацтва і народных мастацкіх промыслаў.

Верасень 1987 г.
Кобрын адсвяткаваў свой 700-гадовы юбілей.

1998 г.
У Кобрыне пражывала 51,9 тыс. чалавек, у Кобрынскім раёне — 40,7 тыс. чалавек

2000 г.
Кобрыншчына адсвяткавала 60-годдзе раёна.

2005 г.
У Кобрыне пражывала 50 549 чалавек, у Кобрынскім раёне — 40,2 тыс. чалавек{/tabs}

Written by :
admin
 
Комментарии (0)Add Comment
Написать комментарий

busy
Обновлено 13.07.2008 00:25
 
Яндекс Rambler's Top100 Rating All.BY TUT.BY