Главная История Кобрина Кобрынскі замак
10 | 09 | 2010
История Кобрина в фотографиях. Создание фотоальбома «Архивное фото»

Раздел «Архивное фото» на нашем сайте будет посвящен «историческим» фотографиям, которых немало в любом семейном архиве. Случайный снимок, фотография рядом с уже не существующим или изменившим свой облик зданием, постановочный снимок из первого фотоателье, школьная фотография или фронтовой снимок – все эти фото бесценны и составляют историю не только одной семьи, но и города, района, страны.

Раздел «Архивное фото» представляет возможность поделиться редкими снимками, имеющими отношение к истории Кобрина и района, его жителей, рассказать их историю. Вы можете прислать сканированное фото с комментариями на почтовый ящик foto@kobrin-online.com или позвонить по тел. 8(025)698-01-25 - после сканирования фотографии будут возвращены владельцам, а также предоставлены цифровые копии на CD-диске или другом носителе. При размещении на сайте сохраняются все авторские права, указываются авторы и/или владельцы фото.

Вопросы, предложения и пожелания можно оставить на форуме, отправить по электронной почте foto@kobrin-online.com, личным сообщением на форуме, личным сообщением в разделе "Сообщество" администратору или позвонив по тел. 8(025)698-01-25.

Кобрынскі замак E-mail
Рейтинг пользователей: / 1
ХудшийЛучший 
История - Кобрин
22.06.2008 05:39
Аб існаванні ў Кобрыне замка сведчаць матэрыялы інвентароў XVI ст.
Час узнікнення дакладна невядомы. Аднак у рэвізіі 1597 г. ён апісаны як састарэлы і заняпалы. У той час каралеўскія рэвізоры М. Райскі, Д. Дамарацкі і Я.Звер праводзілі рэвізію Брэсцкага староства, адначасова быў даследаваны і стан замка. Складаўся ён з дзвюх асобных частак — Верхняга і Ніжняга замкаў, — акружаных ірвамі, валамі з парканамі. Больш умацаваны Верхні замак служыў рэзідэнцыяй князя альбо яго намеснікаў, тут размяшчалася ўзброеная дружына. 3 паўднёвага боку быў мост цераз рукаў Кобрынкі, які вёў да цэнтральных крапасных варот. 3 абодвух бакоў варот былі размешчаны драўляныя вежы (у рэвізіі ўпамінаецца пяць), злучаныя паміж сабой мураванымі збудаваннямі, якія ўтваралі вонкавыя сцены абарончай лініі. У высокай шмат'яруснай вежы захоўваўся стары складны мост. З Ніжняга ў Верхні замак вёў стары мост на палях. Ва ўсходніх варотах Верхняга замка меўся пад'ёмны механізм для пад'ёму аднаго са звёнаў моста.

З апісання замка вынікае наяўнасць унутры яго ўмацаванняў пустых пабудоў, у якіх меліся распісаныя або проста чорныя кафельныя грубкі. Шкло ў вокнах было ўстаўлена ў драўляныя ці алавяныя рамы. Мэбля складалася са сталоў, лаў, дубовых сундукоў, палацей. У Верхнім замку быў вадзяны млын, канюшня і калодзеж, а таксама невялікі сад, знаходзіліся склеп, нешта падобнае на альтанку і кладоўка з простай каменнай печчу з комінам.

Паводле рэвізіі на ўзбраенні замка меліся 2 гарматы і 4 змеявікі (лёгкія пушкі), 15 гакаўніц (зацінных пішчалей), 17 ручніц, 6 зарадных скрынак да змеявікоў, 2 баннікі, 2 кавалкі серы і кавалак волава, 3 капы жалезных пустацелых ядраў і 3 капы каменных. У замку жыў стары пушкар, надзелены дзвюма валокамі зямлі, тады як другі штатны пушкар памёр. У абавязкі пушкара ўваходзіла ўтрыманне ў парадку замкавай зброі, чыстка яе і штогадовы выраб 6 новых ручніц, для чаго казна выдавала неабходны матэрыял. Але, улічваючы яго сталы ўзрост, яму дазвалялася абмежавацца вырабам 4 ручніц. Жылі ў замку і 2 кавалі, якія абавязаны былі вырабляць усё неабходнае для замка. Дрэва на пабудовы і рамонт дастаўлялі штогод 3 пастаўшчыкі. Усе работы па ўтрыманні замка ў належным стане выконвалі гараджане.

З цягам часу замак усё больш старэў і разбураўся, і канчаткова страціў сваё значэнне ў 1766 г., калі Кобрын быў пазбаўлены гарадскога самакіравання і пастаўлены ў ранг цэнтра эканамічнай адзінкі — Кобрынскага Ключа, кіраванне якой было перанесена ў спецыяльна закладзеную паблізу горада сядзібу «Губерня». А.В.Сувораў, якому ў 1795 г. разам з Кобрынскім Ключом быў падораны замак, загадаў знесці яго ўмацаванні. Аднак, відаць, гэтая работа не была даведзена да канца, бо яшчэ ў 1812 г. пад канец кровапралітнага бою, які праходзіў у самым горадзе 27 ліпеня паміж 3-й рускай арміяй пад камандаваннем генерала Тармасава і саксонскім корпусам генерала Рэнье, рэшткі атрада генерала Кленгеля аказвалі безнадзейнае супраціўленне рускім войскам на руінах замкавых умацаванняў. Пра гэта генерал Тармасаў паведамляў імператару Александру I у сваім рапарце.

Алошнія рэшткі Замкавай гары зніклі ў 1840-я гады. У той час праз цэнтр Кобрына пракладвалася Маскоўска-Варшаўская шаша, для будаўніцтва якой і была выкарыстана зямля са старажытнага замчышча. Аб гэтым паведаміў гродзенскаму губернатару капітан інжынернай каманды, які кіраваў работамі. Аднак некаторыя сляды былога ўсё ж засталіся і да нашых дзён. Перш за ўсё, гэта добра прыкметная ўпадзіна, размешчаная справа пры пад'ёме на мост цераз раку Мухавец, — заплыўшы зямлёй след аднаго з ірвоў, што некалі апаясваў замкавыя ўмацаванні. У гэтых мясцінах на ворнай зямлі найчасцей знаходзяць абломкі старажытнага глінянага посуду з характэрным для XII — XIII ст. лінейным арнаментам. Пад час земляных работ, што вяліся на замчышчы пасля Вялікай Айчыннай вайны, былі знойдзены рэшткі магутных паляў. Знайшлі тут і ўцалелую драўляную пласціну з дзіркамі па краях, якая нагадвае прыступку лесвіцы ці рэшткі тратуара.

На месцы Ніжняга замка пасля бою 1812 г. былі пахаваны ў брацкіх магілах загінуўшыя рускія і саксонскія воіны. У 1866 г. на магіле рускіх салдат была пабудавана саборная Аляксандра-Неўская царква. Паўднёвы рукаў рэчкі Кобрынкі, што акружаў замак, быў засыпаны ў самым пачатку XX ст., і на яго месцы пасаджаны невялікі сквер. А ў стогадовы юбілей вайны 1812 г. у скверы, каля шашы, быў пастаўлены помнік, які існуе і цяпер.

А. М. Мартынаў
Written by :
admin
 
Комментарии (0)Add Comment
Написать комментарий

busy
 
Яндекс Rambler's Top100 Rating All.BY TUT.BY